Гэтая #арт-рэзідэнцыя адбываецца ў будынку старой школы ў пасёлку Васк’яла. У гэтым месцы доўгі час праходзілі сустрэчы культдзеячаў, якія займаліся мастацтвам. Запрашаюць засяродзіцца на творчай практыцы. Арганізатары падтрымліваюць удзельнікаў у жаданні правесці канцэрты, семінары, перформансы і іншыя культурныя мерапрыемствы.
Рэзідэнтам прапануюць: – пражыванне – магчымасць выкарыстання музычных інструментаў, гукавой сістэмы і студыі.