Запрашаюць маладых лідэраў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Гэта гібрыдная стыпендыя складаецца са штомесячных анлайн-дыскусій і семінараў, пасля якіх адбудзецца афлайн-праграма ў Вялікабрытаніі. Стыпендыяты наведаюць Эдынбург і Лондан, даведаюцца, як функцыянуюць інстытуты Вялікабрытаніі і з якімі праблемамі сутыкаюцца.
Гэтая #стыпендыя пакрые: – праезд – суткавыя – выдаткі на візу – паездкі па Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы – выдаткі, звязаныя з семінарамі, наведваннямі, сустрэчамі і г.д.