Для каго:#творцы ўсіх дысцыплін. Калі: сакавік – чэрвень 2024 або верасень – снежань 2024.
Запрашаюць творцаў папрацаваць над сваімі праектамі ў супрацоўніцтве з навукоўцамі інстытута. Асабліва цікавіць time-based art, #выканальніцкія_мастацтвы, #інсталяцыя і #музыка. Працы будуць прэзентаваныя разам з мясцовымі мастацкімі ўстановамі.
Арганізатары прапануюць: – куратарскую падтрымку – ганарар – бюджэт на вытворчасць – праезд – пражыванне.