Тэма гэтага года – «гісторыі». Фотамастачак запрашаюць задумацца над тым, як #фатаграфія можа быць выкарыстана для даследавання і аналізу гісторыі, фактаў і абставін, пераасэнсаваць рэчаіснасць і ўявіць будучыню. Запрашаюць і з эксперыментальнымі праектамі.
Арганізатары прапануюць: – удзел у выставе – ганарар 2000 GBP – пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне – сеткавае мерапрыемства з адборачнай камісіяй Прэміі і экспертамі галіны – прасоўванне ў сацыяльных сетках.