Дзве магчымасці для рэзідэнтаў ЕС: конкурс Beton Fuchs у Берліне і рэзідэнцыя Aerowaves у Германіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

2 магчымасці для рэзідэнтаў ЕС

1⃣ Beton Fuchs –
#конкурс прац у афлайн-прасторы ў #Берлін, #Германія

Для каго:
візуальныя #мастакі.
Калі: 25 лістапада.

Запрашаюць мастакоў незалежна ад нацыянальнасці прэзентаваць свае працы ў прасторы Galerie M. Кожнаму мастаку прапануюць два вертыкальных квадратных метра плошчы. Творцы могуць выставіць столькі работ, колькі змесціцца ў адведзенай прасторы. Работы нумаруюцца, галасаванне ананімнае.

Прызы ад 200 да 500 EUR.

Падрабязней.

2⃣ Aerowaves – #рэзідэнцыя для крытыкаў танца ў #Германія

Для каго:
крытыкі і #даследчыкі танца.
Калі: 20 – 23 сакавіка 2024.

Запрашаюць крытыкаў на праграму настаўніцтва падчас танцавальнага фестывалю. Трэба валодаць пісьмовай англійскай мовай (не абавязкова як роднай).

Арганізатары прапануюць:
– настаўніцтва
– пражыванне
– праезд
– удзел у фестывалі.

Ддл: 2 снежня.
Падаць заяўку.

#танец #публічныя_прасторы #мастацтва