Прэмія імя Льва Сапегі для грамадзян Беларусі – #конкурс ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Польшча
Для каго: беларускія дзеячы культуры, навукі і г.д, #даследчыкі. Калі: 2024 – 2025.
На працягу навучальнага года лаўрэат прэміі наведае польскія ўніверсітэты, дзе зможа чытаць лекцыі на тэмы, звязаныя з гісторыяй ці сучаснай Беларуссю, што дазваляе польскім студэнтам знаёміцца з беларускай праблематыкай. Акрамя таго, ён мае магчымасць весці ўласную архіўную і даследчую працу дзякуючы доступу да фондаў найбуйнейшых акадэмічных бібліятэк Польшчы. Калі вынікам знаходжання лаўрэата стане кніга – яна будзе апублікавана.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – прэмію – інстытуцыянальную падтрымку