PRAKSIS: Party as Form – #рэзідэнцыя па даследаванні сацыяльнай лесвіцы, #Нарвегія Для каго: #твор…

PRAKSIS: Party as Form – #рэзідэнцыя па даследаванні сацыяльнай лесвіцы, #Нарвегія

Для каго:
#творцы розных дысцыплін, #кульдзеячы, #даследчыкі.
Калі: 27 траўня – 24 чэрвеня.

Запрашаюць даследаваць #мастацтва арганізацыі сацыяльных сходаў. Святкаванне стане адпраўной кропкай рэзідэнцыі, мэта якой спалучыць тэорыю культуры з сучаснымі эксперыментамі ў галіне куратарства, сацыяльнай практыкі і перформансу. У ходзе працэсу ўдзельнікі падрабязна разгледзяць гісторыю, эстэтыку і традыцыі – ад інтымных да публічных, ад рэлігійных да свецкіх. Тэмы датычацца памежных станаў, супольнасці, публікі, відовішч, утопіі, гульні, рытуалу і г.д.

Рэзідэнцыя забяспечыць:
– адукацыйную праграму
– працоўную прастору
– пражыванне
– стыпендыю 250 EUR
– нэтворкінгавыя сустрэчы.

Ддл: 26 лістапада.
Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #даследванні