Для каго:#культдзеячы, прадстаўнікі #медыя і IT. Калі: 26-28 студзеня (Вільня) і сярэдзіна лютага (Варшава).
Калі ў вас ёсць ідэя стартапа на стыку медыя і IT, ці вы ўжо пачалі рабіць праект і маеце патрэбу ў дапамозе ментараў і экспертаў, LaunchMe чакае вас.
Удзельнічаць у хакатоне могуць праекты па наступных тэмах: Праекты з генератыўным AI Сістэмы аўтаматызацыі для медыя, накіраваныя на прыцягненне і ўтрыманне аўдыторыі Нішавыя медыя (без прывязкі да палітычных поглядаў).
Падчас хакатона ўдзельнікі атрымаюць зваротную сувязь ад медыйных і tech-экспертаў, шанец патрапіць у 6-месячны акселератар у Варшаве (сакавік-кастрычнік 2024), грашовы прыз на развіццё праекта.