SMM-спецыяліст_ка ў аддзел SMM – #вакансія на часовы праект у Задзіночанні Беларускіх студэнтаў
Задачы: – распаўсюджванне інфармацыі аб праекце і ЗБС па розных інфармацыйных парталах, сацыяльных сетках ЗБС – аналіз запытаў, планаванне фармата і каляндара адукацыйна-асветніцкіх #відэа, удзел у напісанні сцэнароў, стварэнне #медыя-кантэнту для праэкта і для ЗБС – праца над прасоўваннем стратэгічных мэт ЗБС па-за праектам; напісанне і публікацыі прэс-рэлізаў для СМІ.
Умовы: – анлайн-праца, part-time – гнуткі графік – годная аплата працы – захаванне ананімнасці.
*ЗБС прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.