Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 9 – 29 верасня, 30 кастрычніка – 2 лістапада, 15 – 17 лістапада.
Фестываль шукае працы, якія будуць прэзентаваныя «адзін на адзін». Гэта наступныя фарматы: прыватныя сустрэчы, перформансы (кантакт паміж артыстам і ўдзельнікам можа ўбачыць шырэйшая аўдыторыя), індывідуальная праца з аўдыторыяй (гледачы рыхтуюцца да івэнту і г.д.) Працы могуць доўжыцца ад некалькіх хвілін да пары гадзін.
Каб распрацаваць ідэю можна прыняць удзел у харвацкай рэзідэнцыі. Мастакі падзеляцца досведам аб фармаце «адзін на адзін». Працы, зробленыя на рэзідэнцыі, будуць прадстаўлены на фестывалях.