Працягваецца прыём заявак на творчыя праекты ад беларускіх мастакоў, літаратараў, культурных актывістаў і калектываў. Запрашаюць прадстаўнікоў беларускай культуры падзяліцца сваёй творчасцю ў прасторы Музея ў цэнтры Варшавы. Прапановы разгледзяць і абяруць лепшыя праекты ў розных галінах і напрамках.
Арганізатары прапануюць: – пляцоўку – падтрымку ў ажыццяўленні творчых ідэй.