Baltic Nordic Fringe Network — адна заяўка, сем фестываляў Fringe

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі ##Царква #Царква
Baltic Nordic Fringe Network — адна заяўка, сем фестываляў Fringe і тур

Сетка незалежных фестываляў Fringe з Балтыйскага і Паўночнага рэгіёну адкрыла агульны набор на 2027 год. Адна заяўка на Eventotron — і можна трапіць у праграму ў Турку, Капенгагене, Рэйк’явіку, Стакгольме, Гётэборгу, Бергене або Осла. Фестывалі ідуць адзін за адным з траўня па верасень, таму некалькі можна сабраць у тур.

Падавацца могуць творцы з любой краіны і на любым этапе кар’еры — з тэатрам, танцам, цыркам, перформансам, камедыяй, музыкай, драг, кіно, інсталяцыямі, імерсіўнымі і лічбавымі працамі. Асабліва чакаюць эксперыментаў і work in progress. У асобных фестываляў — свае ўмовы.

Збор за заяўку — у большасці фестываляў 30 EUR.

Ддл: 21 снежня.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар



Шукаць магчымасці ў сцэнічных мастацтвах на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!