
Аляксей Санчук — беларускі музыкант, бубнач і ўдзельнік праекта «Патрабуем разысціся», які стаў адным з сімвалаў мірных пратэстаў 2020 года.
За сваю грамадзянскую пазіцыю Аляксей правёў пяць гадоў у зняволенні. Пасля вызвалення ў ліпені 2026 года яму давялося тэрмінова пакінуць Беларусь праз пагрозу новага крымінальнага пераследу.
Сёння Аляксей, яго жонка і 13-гадовая дачка нарэшце зноў разам. Але пасля гадоў разлукі і зняволення сям’і даводзіцца пачынаць жыццё ў новай краіне практычна з нуля.
Зняволенне сур’ёзна адбілася на здароўі Аляксея. Цяпер яму неабходныя медыцынскае аднаўленне і час, каб вярнуцца да паўнавартаснай працы.
Адкрыты збор, каб дапамагчы сям’і прайсці гэты складаны перыяд.
Сабраныя сродкі пойдуць на арэнду жылля, лячэнне і аднаўленне здароўя, легалізацыю ў Грузіі, адаптацыю сям’і, адукацыю дачкі і базавыя патрэбы на першыя месяцы.
«Кожны, хто дапамагае, — не проста ахвяруе грошы. Вы вяртаеце дачцэ бацьку, жонцы — мужа, а мне — гады, якія мы яшчэ можам пражыць разам».
Нават невялікае ахвяраванне мае значэнне.
А калі зараз няма магчымасці дапамагчы фінансава — падзяліцеся гэтай публікацыяй, каб пра збор даведалася больш людзей.
Разам мы можам дапамагчы сям’і зрабіць першыя крокі да новага жыцця!
Падтрымаць Аляксея і яго сям’ю:
https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk
Дзякуй кожнаму, хто далучыцца!