Для каго:#творцы, якія ў ЕС. Калі: 6 тыдняў у 2024.
Запрашаюць на даследчыя рэзідэнцыі ў Балонні і Барселоне. Мэта праекта – асвятленне крытычнай сувязі паміж здароўем планеты і эвалюцыяй харчовых сістэм, асабліва ў кантэксце крызісу клімату і біяразнастайнасці. У тым ліку можна атрымаць вытворчы грант на стварэнне #арт-працы. Чакаецца, што вытворчасць будзе завершана да чэрвеня 2025 года.
Рэзідэнцыя пакрые: – праезд – пражыванне – ганарар і #грант на даследванні 6000 EUR (brutto).
Вытворчы грант пакрые: – праезд – пражыванне – ганарар і #грант на вытворчасць 8000 EUR (brutto).