Для каго:#творцы і #даследчыкі (якія абаранілі кандыдацкую дысертацыю ў перыяд студзень 2023 – студзень 2024). Калі: 5-6 месяцаў.
Праграма рэзідэнцыі будзе адаптаваная да індывідуальных запатрабаванняў удзельнікаў, якія вынікаюць са спецыфікі творчай і даследчай практыкі, жыццёвых абставін. Праграма падтрымлівае практыкі, калабарацыі і творчыя працэсы без неабходнасці фінальнай прэзентацыі рэзідэнцкіх прац.
Арганізатары прапануюць: – 8000 PLN (brutto) – дадатковы бюджэт да 5000 PLN (brutto) – на экспертную, тэхнічную, вытворчую або псіхалагічную падтрымку, матэрыялы, догляд за дзецьмі і г.д. – магчымасць выкарыстання працоўнай прасторы ў WOK – падтрымку працэсу ў форме сумесных семінараў.