ARCHAIVE 2027 прапануе 5 000 EUR і рэзідэнцыю ў архівах медыямастацтва Еўропы для мастакоў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

ARCHAIVE 2027 — 5 000 EUR і #рэзідэнцыя ў архівах медыямастацтва Еўропы

Пяць арганізацый з Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Іспаніі адчыняюць свае калекцыі медыямастацтва — ад 1960-х да сёння. Ідэя ў тым, каб паглядзець на генератыўны AI як на лінзу для мінулага: што мадэль чытае ў архіве, што дадумвае за яго і што скажае — і што з гэтых скажэнняў можна стварыць.
Рэзідэнцыі — на месцы або гібрыдныя, ад двух тыдняў да паўгода.

Падавацца могуць мастакі(-чкі) на раннім і сярэднім этапе кар’еры, якія працуюць з лічбавымі або аналагавымі медыя і маюць грамадзянства або пражываюць у адной з краін Creative Europe. Праект мусіць крытычна або творча працаваць з AI.

Наступная інфасесія ў Zoom — 2 снежня, 15:00 CET.

Ддл: 7 снежня, 23:55 CET
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!