Adirondack Experience праводзіць чатыры месячныя рэзідэнцыі ў 2027 годзе на беразе Blue Mountain Lake

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Adirondack Experience — рэзідэнцыя ў #ЗША

Музей ADKX на беразе Blue Mountain Lake у штаце Нью-Ёрк у 2027 годзе праводзіць чатыры месячныя рэзідэнцыі — у чэрвені, ліпені, жніўні і верасні. Рэзідэнты(-кі) працуюць над уласнымі праектамі, натхняючыся прыродай і калекцыяй музея.

Падавацца могуць мастакі(-чкі) розных дысцыплін, у якіх мінімум пяць работ ужо паказвалі публічна або прадалі калекцыянерам(-кам). Лічбавым і перфарматыўным мастакам(-чкам) трэба растлумачыць, як публіка зможа назіраць за творчым працэсам.

Прапануецца: стыпендыя 5000 USD, яшчэ 500 USD на дарогу, 250 USD на матэрыялы для заняткаў і бясплатнае жыллё з асобным пакоем.

Ддл: 11 снежня, 17:00 (Нью-Ёрк).
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!