Дакументы, падаткі, легалізацыя: дзе бясплатна атрымаць кансультацыю ў Польшчы і Германіі
Польшча — ADRA Polska
Фонды ADRA Polska і Right to Protection Poland у праекце «Most do Integracji – Silniejsi Razem» кансультуюць паўналетніх замежнікаў(-ц), якія легальна жывуць у Польшчы. Праект фінансуе польскі Фонд працы.
Юрыдычныя кансультацыі тычацца легалізацыі побыту і працы, працоўных правоў, сацыяльных выплат, падаткаў пры працаўладкаванні і настрыфікацыі дыпломаў. Кар’ерныя кансультацыі дапамагаюць з пошукам працы, CV і сумоўем. Асабіста — у шасці гарадах, анлайн — з усёй краіны. Пасля анкеты каманда праекта сама звяжацца і прапануе тэрмін. Пытанні — на [email protected].
Да 19 снежня разам з ZPPM Lewiatan ідуць афлайн варкшопы «Zrzeszanie się w Polsce»: 4 гадзіны, да 14 чалавек, па-польску або па-англійску. Фрылансерам(-кам) найбольш карысная тэма «Маркетынг і прадпрымальніцтва»: розніца паміж umowa zlecenie, umowa o dzieło і B2B, як дамаўляцца пра стаўку.
Расклад (горад — спасылка на запіс):
• Гданьск — 25 лістапада і 11 снежня: 10:00–14:00 маркетынг, 15:00–19:00 працоўныя правы
• Сасновец — 23 лістапада: 9:00–13:00 маркетынг, 14:00–18:00 працоўныя правы; 4 снежня: 10:00–14:00 маркетынг, 15:00–19:00 працоўныя правы
• Вроцлаў — 27 лістапада: 11:00–15:00 працоўныя правы, 16:00–20:00 швейна-тэкстыльная галіна; 2 снежня: 11:00–15:00 маркетынг, 16:00–20:00 працоўныя правы
• Праца ў ахове здароўя: Варшава — 17, 24 лістапада, 1 снежня; Чэнстахова — 20, 21 лістапада, 19 снежня; Катавіцы — 5, 12, 13 снежня
Анкета не гарантуе месца, можа быць рэзервовы спіс. Пытанні пра варкшопы — на [email protected].
✦✦✦
Германія — touring artists
touring artists — нямецкі цэнтр па мабільнасці мастакоў(-чак) усіх дысцыплін, яго ладзяць ITI Germany, IGBK і Dachverband Tanz.
Бясплатныя кансультацыі праходзяць па email, тэлефоне або анлайн, на англійскай, нямецкай ці турэцкай. Яны для тых, хто нядаўна пераехаў у Германію, едзе з праектам у Германію або з Германіі за мяжу, а таксама для арганізатараў(-ак), якія запрашаюць замежных артыстаў(-ак). Тэмы — візы і від на жыхарства, падаткі, сацыяльнае страхаванне, кантракты, мытня, фінансаванне мабільнасці. *⃣З заяўкамі ў Künstlersozialkasse (KSK) — фонд сацыяльнага страхавання творцаў — не дапамагаюць. Запісацца можна на [email protected] або праз форму.
На сайце ёсць даведнік па візах, падатках, страхоўках, аўтарскім праве і мытні, раздзел New in Germany для музыкі, візуальных і перфарматыўных мастацтваў, база фінансавання, калькулятар падаткаў, узоры дакументаў і відэатуторыялы. Друкаваны даведнік можна замовіць бясплатна.
Падзеі:
• 13 лістапада — дзень варкшопаў для візуальных мастакоў(-чак) у Künstlerhaus Bethanien у Берліне: фінансаванне, праектныя прасторы, майстэрні, рэзідэнцыі. Па-англійску. Месцаў ужо няма: новыя заяўкі трапляюць у ліст чакання.
• 4 снежня — ONpaper, анлайн па-нямецку: падаткі і ўнёскі для арганізатараў(-ак) праектаў з дзяржаўным фінансаваннем.
• 9 снежня — CCCberlin, анлайн па-нямецку: як спалучаць працу па найме і фрыланс.
Англамоўныя семінары «Get started!» пра фрыланс, падаткі і KSK на лістапад ужо запоўненыя, новыя даты пакуль не абвешчаныя. Сачыце за календаром touring artists.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!