Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні 12 лістапада 2026 года ўшаноўвае загінулых у Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

«Я ВЫХОДЖУ!» — АКЦЫЯ ПАМЯЦІ РАМАНА БАНДАРЭНКІ Ў ВІЛЬНІ

«Я выходжу!» — гэтыя словы сталі апошнім паведамленнем Рамана Бандарэнкі.

11 лістапада 2020 года Рамана жорстка збілі на «Плошчы Перамен» у Мінску. На наступны дзень, 12 лістапада, ён памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.

Мінула шэсць гадоў. Але мы памятаем.

Мы зноў збяромся разам, каб ушанаваць памяць Рамана і ўсіх, хто загінуў у выніку рэпрэсій у Беларусі.

Чацвер, 12 лістапада 2026 года
19:00
Амбасада Беларусі ў Вільні, Mindaugo g. 13

Просім прынесці лампадкі, кветкі і партрэты Рамана.

Прыходзьце. Памаўчым разам.

У памяць пра Рамана. У памяць пра ўсіх загінулых.

Памятаем. Не забудзем.

Жыве Беларусь!