NYFA правядзе пяць бясплатных анлайн-варкшопаў пра грошы, брэнд і аўтарскія правыВаркшопы праводзіць…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

NYFA правядзе пяць бясплатных анлайн-варкшопаў пра грошы, брэнд і аўтарскія правы

Варкшопы праводзіць New York Foundation for the Arts (NYFA), нью-ёркская некамерцыйная арганізацыя, якая з 1971 года падтрымлівае мастакоў(-чак). Сесіі ўваходзяць у NYFA Learning — адукацыйную праграму, якую сама NYFA называе глабальнай.

Партнёры NYFA — Northern Virginia Local Arts Agencies (NVLAA). Гэта аб’яднанне трох мясцовых агенцтваў мастацтваў: ArtsFairfax, Arlington Cultural Affairs Office і City of Alexandria Office of the Arts. NVLAA створана для мастакоў(-чак) і арганізацый Паўночнай Вірджыніі, але сесіі праходзяць анлайн. Паводле арганізатараў, за чатыры гады яны сабралі 12,565 ўдзельнікаў(-ц) з рэгіёна і па-за ім.

Тэматычны фокус сезона — грошы, правы і ўстойлівасць. Сесіі па чарзе арыентаваныя на мастакоў(-чак) і на адміністратараў(-ак), але, паводле арганізатараў, карысныя абедзвюм аўдыторыям. Законы, фонды і прыклады будуць пераважна амерыканскія.

Сесіі:
• 12 лістапада 2026 — аўтарскія правы: як абараніць свае працы ў эпоху штучнага інтэлекту;
• 14 студзеня 2027 — фінансавая пісьменнасць для адміністратараў(-ак) малых і сярэдніх арганізацый: як спалучаць уласны заробак з грантамі і планаваць бюджэт на сезон;
• 11 лютага 2027 — брэндынг для мастакоў(-чак) і адміністратараў(-ак): як сфармуляваць сваю творчую ідэнтычнасць;
• 4 сакавіка 2027 — як знайсці новыя крыніцы фінансавання для арганізацыі;
• 18 сакавіка 2027 — дыверсіфікацыя даходаў для творцаў.

Кожная сесія доўжыцца паўтары гадзіны і пачынаецца ў 18:00 па Варшаве.

Анонс сезона і рэгістрацыя · Анонс NYFA

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!