akno e.V. шукае каардынатара(-ку) праектаў для беларускіх навукоўцаўAcademic Network Eastern Europe…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

akno e.V. шукае каардынатара(-ку) праектаў для беларускіх навукоўцаў

Academic Network Eastern Europe (akno e.V.) — нямецкая няўрадавая арганізацыя. Яе беларуская каманда будуе ўстойлівыя інстытуцыі для акадэмічнай супольнасці ў выгнанні і вядзе праект Scholars for Belarus.

Каго шукаюць: людзей з вышэйшай адукацыяй, беларускай або рускай мовай на ўзроўні носьбіта(-кі), нямецкай або англійскай ад C1 і досведам працы ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. Адпавядаеце не ўсім патрабаванням? Арганізацыя ўсё роўна раіць падавацца — для іх галоўнае матывацыя і гатоўнасць браць адказнасць.

Умовы: 20 гадзін на тыдзень з гнуткім графікам і магчымасцю часткова працаваць з дому, аплата паводле нямецкай тарыфнай сеткі TVöD 10 за палову стаўкі, кантракт да канца 2027 года (магчымы і фрыланс).

◉ Пачатак працы: 1 снежня 2026 года.

Матывацыйны ліст і рэзюмэ — адным PDF на [email protected].

Ддл: 8 лістапада.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць вакансіі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!