
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і «Маладая грамада» збіраюць моладзевы сектар на RADA FORUM. Мэта — знайсці агульнае бачанне моладзевай палітыкі і дамовіцца, як супрацоўнічаць далей
◉ Калі і дзе: 6–7 лістапада, з 10:00 да 17:00 (CET), #Варшава.
У праграме:
• Першы дзень — пра тое, навошта сектарам працаваць разам і чаго сёння не хапае, плюс world café пра супрацу, выгадную ўсім бакам.
• Другі — пра тое, як дасведчаным арганізацыям перадаваць веды новым ініцыятывам, і прэзентацыя Канцэпцыі моладзевай палітыкі, у якую ўдзельнікі(-цы) змогуць дадаць свае прапановы.
Запрашаюць прадстаўнікоў(-ніц) моладзевых палітычных партый і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў(-ак) і палітыкаў(-інь).
Арганізатары(-кі) пакрываюць праезд і пражыванне.
Ддл: 3 лістапада.
✦✦✦
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!