
✦✦✦
TANZRECHERCHE × SPRUNGBRETT — даследчы грант для танцоўшчыкаў(-чыц) і харэографаў(-ак)
Грант дае час, каб даследаваць тэму або паспрабаваць новы фармат, і не патрабуе гатовай пастаноўкі. Рэзідэнцыя доўжыцца два тыдні вясной 2027 года.
Прапануюць: 5000 EUR, дарогу, пражыванне і ўдзел у фестывалі tanz nrw 27.
✦✦✦
ECF Creative Research Fellowship — 10 000 EUR на мастацкае даследаванне
У 2027 годзе ERASMUS спаўняецца 40 гадоў, і European Cultural Foundation шукае творцу, які(-ая) ператворыць працу з архівамі праграмы ў інсталяцыю, фільм або мультымедыйную працу для музея.
Прапануюць: 10 000 EUR на дарогу, пражыванне і стварэнне працы, а таксама асобны бюджэт на паказ.
✦✦✦
CCP Fellowships 2027–2028 — стыпендыі на даследаванні ў фотаархівах Арызоны
Center for Creative Photography пры University of Arizona прапануе 10 стыпендый на працу з яго калекцыямі, архівамі і бібліятэкай. Падавацца могуць даследчыкі(-цы), мастакі(-чкі), куратары(-кі) і пісьменнікі(-цы) незалежна ад досведу і адукацыі. Разам з традыцыйнымі даследаваннямі чакаюць творчых, лічбавых і перфарматыўных праектаў.
Прапануюць: ад 2500 да 5000 USD ≈ 2150–4300 EUR у залежнасці ад стыпендыі.
✦✦✦
Шукаць гранты на sekktor.online
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!