
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за сотню чалавек, сярод якіх — два дзясяткі беларускіх літаратараў. Гэта стала адным з самых страшных эпізодаў сталінскага тэрору, які не проста знішчыў цэлую плеяду прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі, але і пазбавіў беларускую літаратуру будучыні, што магла б быць зусім іншай.
Відавочна, каб не тая катастрофа, якая напаткала беларускую культуру ў канцы 1930-х гадоў, нашая літаратура магла б стаць яшчэ больш багацейшай і разнастайнейшай. Тады, у адну кастрычніцкую ноч, разам з людзьмі знішчалі кнігі, ідэі, творчыя задумы і саму магчымасць натуральнага развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Падрабязней.