MIX COPENHAGEN існуе з 1986 года і зараз з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце кінафестываляў ЛГБТК+ і вядучым кінафестывалем ЛГБТК+ у Скандынавіі. Мэта – паказаць шырокі спектр фільмаў, якія пераасэнсоўваюць гендэр і сэксуальныя межы, адлюстроўваюць разнастайны свет. Запрашаюць творцаў з фільмамі 2023 і 2024 гадоў.