Больш за 100 адкрытых магчымасцяў на sekktor.online (і не пра ўсе з іх мы пісалі ў канале!)Паказвае…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Больш за 100 адкрытых магчымасцяў на sekktor.online (і не пра ўсе з іх мы пісалі ў канале!)

Паказваем, што вас чакае ў каталогу:

Рэзідэнцыі — 29
Самая вялікая група, ад Еўропы да Кітая. Напрыклад, Performing the Present — праграма з ментарствам і рэзідэнцыяй для беларускіх творцаў 18–35 гадоў, або SURF Artist-in-Residence у падземнай лабараторыі ў ЗША.

Гранты і фінансаванне — 25
Ад Scholars for Belarus з 5 000–7 000 EUR на публічныя навуковыя мерапрыемствы да праграмы TV and Online Content, дзе на анімацыю, дакументалістыку і ігравыя праекты можна атрымаць да 2 000 000 EUR.

Конкурсы, выставы, фестывалі і публікацыі — 20
Сярод іх — прэзентацыя беларускіх кінапраектаў на Еўрапейскім кінарынку Берлінале і архіў VEHA, які збірае фотаздымкі з сямейных архіваў для другога тома кнігі «Руіны Беларусі».

Курсы, варкшопы і падзеі — 11
Ад SheLeads — афлайн-курса для беларусак у Варшаве да бясплатнай праграмы SI Academy: STRIDE пра лічбавую дэмакратыю.

Стыпендыі, мабільнасць і даследчыя праграмы — 8
Напрыклад, стыпендыя Mieroszewski Centre: чатыры месяцы ў Польшчы і 8000 PLN (≈ 1800 EUR) у месяц для даследчыкаў(-ц) да 40 гадоў. А яшчэ Culture Moves Europe — гранты на індывідуальную мабільнасць.

Вакансіі, стажыроўкі і валанцёрства — 8
Ад пасады мастацкага дырэктара(-кі) Sea Art Festival у Пусане да валанцёрства ў PRADMOVA.

Рэсурсы і сэрвісы — 6
Тое, чым можна карыстацца ў любы час: аўдыт digital-камунікацыі ад Vondel і ЕБРР для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак) і MigrArt — платформа для мастакоў(-чак)-мігрантаў(-ак) у Польшчы.

✦✦✦

Шукаць сваю магчымасць на sekktor.online

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!