MEMPHIS CALLING — да 7500 EUR на выставу ў ЛінцыKunstraum Memphis, незалежная прастора сучаснага мас…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

MEMPHIS CALLING — да 7500 EUR на выставу ў Лінцы

Kunstraum Memphis, незалежная прастора сучаснага мастацтва ў Лінцы, упершыню адкрывае міжнародны набор. Цяпер шукаюць погляд звонку: канцэпцыю групавой выставы, якая дапоўніць, зрушыць або паставіць пад сумнеў тое, што ўжо было.
Фармат свабодны: прасторавы, перфарматыўны, дыскурсіўны, партысіпатыўны ці зусім іншы.

Бюджэт: да 7500 EUR на ганарары, дарогу, вытворчасць і тэхнічныя выдаткі. Прастору, PR, адкрыццё і дакументацыю бярэ на сябе Memphis, а па жаданні можна да 10 дзён папрацаваць у Лінцы з бясплатным пражываннем.

◉ Выстава: з сярэдзіны студзеня да канца лютага 2027 года.

Ддл: 25 кастрычніка, 23:59 CET.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!