Афіцыйны Менск заявіў пра нібыта пагрозу «прэвентыўных удараў» NATO па Беларусі. Падставай сталі паведамленні пра выступ галоўнакамандуючага сіламі Альянсу ў Еўропе генерала Алексуса Грынкевіча.
Але ёсць істотны нюанс: Грынкевіч падчас выступу ўвогуле не згадваў Беларусь і не пагражаў ёй ударамі.
Блытаніна ўзнікла пасля публікацыі The Wall Street Journal. Выданне апісвала сцэнар NATO на выпадак нападу Расеі на краіны Альянсу. У такім выпадку ўдарамі ў адказ могуць нейтралізаваць ваенныя аб’екты, якія забяспечваюць расейскі наступ, у тым ліку размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.
Беларускае МЗС ператварыла гэты сцэнар адказу на агрэсію ў заяву пра нібыта падрыхтоўку NATO да «прэвентыўнага нападу».
У выніку атрымаўся класічны «сапсаваны тэлефон»: абарончы сцэнар NATO стаў «планам нападу на Беларусь», а словы, якіх Грынкевіч не казаў, пачалі прыпісваць генералу.”
Белсат