ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, у панядзелак, 5 кастрычніка, а 18:30 на Кафедральн…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, у панядзелак, 5 кастрычніка, а 18:30 на Кафедральнай плошчы Вільні адбудзецца ўжо 195-я традыцыйная акцыя ў падтрымку Украіны.

Гэтым разам галоўнай тэмай акцыі стане адукацыя ў час вайны і настаўнікі, якія нават у самых складаных умовах працягваюць вучыць украінскіх дзяцей.

Пакуль адны ўкраінскія дзеці ў Вільні маюць магчымасць працягваць навучанне на роднай мове, іншыя — на акупаваных тэрыторыях, у тым ліку ў Алешках, — фактычна пазбаўлены такой магчымасці.

Пагаворым пра людзей, якія кожны дзень змагаюцца не толькі за веды, але і за ўкраінскую мову, памяць і будучыню сваіх вучняў.

Удзельнікі акцыі:

Вячаслаў Гіпіч — дырэктар харкаўскай школы «Гравітацыя», Вільня

Раман Бебех — журналіст, аўтар YouTube-канала «Bombardyr»

Раман Шчыпкоў — майстар спорту Украіны па аўтамабільных гонках, прэзідэнт Нацыянальнай аўтамабільнай лігі «Залатое стырно Украіны» і старшыня назіральнай рады грамадскай арганізацыі «Адроджаны Кіеўскі аўтамабільны клуб».

Вядучая — Кацярына Ахотнік, журналістка, кіраўніца рэгіянальных навінавых парталаў Kyiv 44.ua і Dnipro 056.ua.
Перакладчык — Іван Харужный
Каардынатарка — Аўксе Дрансар
Фатограф — Наіль Гарэеў

Слава Украіне!

Панядзелак 5 кастрычніка
18:30
Кафедральная плошча