На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчым…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчымасцяў. І ўсе яны вартыя ўвагі, на наш сціплы погляд.

→ Заўтра, 6 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, шэсць дэдлайнаў. Сярод іх:
◦ Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў(-ак) з двума гадамі працоўнага досведу, заяўкі да 13:00 па Варшаве;
◦ Culture Helps Solidarity — да 7 000 EUR на культурныя праекты пра памяць і досвед вайны, для Украіны і краін Creative Europe;
◦ MURMURS 2027 — шоўкейс у Вільнюсе перад фестывальнымі прамоўтарамі, агентамі(-камі) і лэйбламі, праўда, без ганарару і без кампенсацыі дарогі;
◦ ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі ад 17 да 39 гадоў, з паказам на фестывалі PRADMOVA;
◦ «Культура і медыя» — нетворкінг беларускіх культурных праектаў і медыя 14 кастрычніка ў Варшаве, дарогу з Польшчы, Літвы ці Германіі могуць кампенсаваць;
◦ SMM-пасядзенкі з РАДА — тры бясплатныя анлайн-сустрэчы пра сацсеткі для актывістаў(-ак), журналістаў(-ак) і НДА, першая — ужо ў суботу.

→ А ў нядзелю, 11 кастрычніка, — пяць дэдлайнаў:
• Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў паўднёва-ўсходняй Латвіі з працай з мясцовай супольнасцю, 1 800 EUR і кампенсацыя дарогі, але трэба легальна жыць у краіне Creative Europe;
• ArtWaves — 3–4 месяцы ў дыялогу з навукоўцамі пра марскую біяразнастайнасць, 2 500 EUR у месяц і жыллё;
• smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене і запіс на лэйбле, для эксперыментальнай музыкі і саўнд-арту;
• «Unscripted» — бясплатная падача на публікацыю ў друкаваным PURPLEHAZE, а за 35 EUR — яшчэ і на групавую выставу ў Берліне;
• Viadoŭnia Camp — пяцідзённы кэмп пра правы чалавека для тых, хто толькі пачынае ў актывізме, з пражываннем і харчаваннем.

Шукаць магчымасці на sekktor.online

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!