ACHTUNG! ACHTUNG!Сёння з вамі на сувязі Кацярына, або проста Katharina — арганізатарка QUIZAVA і р…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ACHTUNG! ACHTUNG!

Сёння з вамі на сувязі Кацярына, або проста Katharina — арганізатарка QUIZAVA і рэдактарка сацсетак Dapamoga.

Свой маленькі праект тэматычных квізаў я пачала амаль год таму — на Хэлоўін. За гэты час было шмат тэм, эксперыментаў і вар’яцкіх ідэй, а самае галоўнае — вакол QUIZAVA паступова сабралася маленькая каманда людзей, без якіх усё гэта было б значна складаней рабіць.

Таму сёння замест чарговага анонсу я хачу сказаць вялікі VIELEN DANK!

Алексу Лаўберту — які ўжо другі квіз запар дапамагае мне ператвараць Замак у зусім іншую прастору і займаецца афармленнем пляцоўкі. Невялікае інтэрв’ю з Алексам можна прачытаць тут.

Дзянісу — DJ CLAMOROSO — за тое, што дадаў да апошняй QUIZAVA музычны складнік і пасля нашага падарожжа па Германіі зладзіў у Замку сапраўдны тэхна-рэйв. Інтэрв’ю з Дзянісам па спасылцы.

Антону Маслыка, яго сям’і і Maslou Brew — за тое, што падтрымалі нашу авантуру з беларускім Oktoberfest у Вільні і парадавалі нас сапраўды смачным крафтавым півам. Інтэрв’ю тут.

Вользе Гопта і Аксане Хіневіч — за найсмачнейшыя нямецка-беларускія пачастункі. Бо які Oktoberfest без ежы?

Андрэю Паўку, які, здаецца, ужо афіцыйна ператварыўся ў штатнага фатографа QUIZAVA, — за фотаздымкі. І Наталлі Жылінай — за цудоўнае відэа з нашага вечара.

І, вядома, Наталлі Калегавай, Беларускаму замку і яго жыхарам — за пляцоўку, дапамогу і за тое, што ўсе мае ідэі тут знаходзяць месца для ўвасаблення.

І асобны дзякуй Монці — галоўнаму баварцу гэтага Oktoberfest, які натхніў мяне на стыкеры для піўных кубкаў. Без яго гэты спіс быў бы проста няпоўным.

А мы ўжо збіраем новыя ідэі, бо наступная вялікая сустрэча — HALLOWEEN

Субота 31 кастрычніка
Беларускі замак

Падрабязнасці хутка!
Будзем трымаць вас у курсе!

А пакуль — яшчэ раз VIELEN DANK! усім, хто дапамагае QUIZAVA расці!

#QUIZAVA