Дзве рэзідэнцыі з дэдлайнам 1 кастрычніка ✦✦✦ Embellie 2027 у neimënster — рэзідэнцыя пра сувязь пак…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве рэзідэнцыі з дэдлайнам 1 кастрычніка

✦✦✦

Embellie 2027 у neimënster — рэзідэнцыя пра сувязь пакаленняў

Прымаюць прапановы з усіх дысцыплін — ад візуальнага мастацтва да тэатра, музыкі, танца і літаратуры.

Прапануюць: ганарар 2000 EUR за два тыдні даследчай рэзідэнцыі, жыллё і студыю. Калі журы абярэ ваш праект для ліпеньскага паказу — яшчэ 1500 EUR вытворчага бюджэту.

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

MiraClair Wealth Art Prize 2026 — прэмія ў выглядзе рэзідэнцыі ў Правансе

Прыз — два тыдні ў адрэстаўраванай алейнай млыні XVII стагоддзя Moulin de Gréoux разам з NG Art Creative Residency. Зададзенай тэмы няма, абавязковага фінальнага паказу таксама: чакаюць, што вы будзеце дзяліцца ідэямі і працаваць побач з іншымі аўтарамі(-камі). Для #візуальнае_мастацтва, #фатаграфія, #скульптура, тэкстылю і змешаных медыя.

Прапануюць: прыватны пакой, студыю 100 м², вулічную зону для гліны, харчаванне farm-to-table, агульны аўтамабіль і ментарства дырэктаркі Nicky Ginsberg.

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!