Skopje 2028 — набор незалежных экспертаў(-ак) для ацэнкі праектаў«European Capital of Culture — Sko…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Skopje 2028 — набор незалежных экспертаў(-ак) для ацэнкі праектаў

«European Capital of Culture — Skopje 2028» складае Рэгістр незалежных экспертаў(-ак), з якога цягам 2026–2028 гадоў будзе выбіраць людзей для ацэнкі заявак на конкурсы мастацкай і культурнай праграмы.

Можна падавацца прафесіянал(к)ам з не менш чым 5 гадамі досведу ў адной з культурных дысцыплін (мастацтва, культурная спадчына, культменеджмент, лічбавыя медыя і інш.), з выдатнай англійскай і ўменнем працаваць з лічбавымі інструментамі ацэнкі. Важна: трапіць у Рэгістр не значыць атрымаць працу — замовы размяркоўваюць паводле рэлевантнасці, даступнасці і нагрузкі.

Аплата: ганарар вызначаецца да пачатку працы і фіксуецца ў асобным дагаворы на кожную замову — стаўка залежыць ад аб’ёму.

Ддл: 17 верасня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!