ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙСёння, 14 верасня, у Дзень Незалежнасці Украіны, запрашае…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ

Сёння, 14 верасня, у Дзень Незалежнасці Украіны, запрашаем беларусаў Вільні далучыцца да 192-га мітынгу салідарнасці з Украінай, які адбудзецца а 18:30 на Кафедральнай плошчы.

Расія працягвае спрабаваць прымусіць Украіну маўчаць. Цяпер пад ударамі апынаюцца рэдакцыі ўкраінскіх навінавых парталаў і будынкі, дзе працуюць журналісты.

Мы, жыхары Літвы, добра памятаем, што значыць спроба сілай заглушыць свабоднае слова. 13 студзеня 1991 года савецкія войскі захапілі Віленскую тэлевежу.

Сёння ўкраінскія журналісты штодня, рызыкуючы ўласным жыццём, працягваюць распавядаць свету пра вайну і злачынствы Расіі супраць Украіны.

Не дазволім прымусіць іх маўчаць. Не дазволім свету забыцца пра Украіну!

Да акцыі далучацца:

Audrys Antanaitis — старшыня Саюза журналістаў Літвы.

Jonas Ohmanas — кіраўнік фонду падтрымкі Украіны Blue/Yellow.

Anton Podlutskyi — кіраўнік украінскага навінавага партала POIT, адзін з кіраўнікоў партала Kyiv Vlada, былы галоўны рэдактар РБК-Україна. Далучыцца па тэлефоне з Кіева.

Мітынг вядзе Arkadijus Vinokuras.
Каардынатарка — Auksė Dransard.
Фатограф — Nail Garejev.
Анлайн-трансляцыю вядзе журналістка Kateryna Okhotnik, кіраўніца рэгіянальных навінавых парталаў 44.ua (Кіеў) і 056.ua (Дніпро).

Далучайцеся — асабіста на Кафедральнай плошчы або анлайн.

Слава Украіне!

Панядзелак 14 верасня
18:30
Кафедральная плошча