Дзве магчымасці ад нарвежскага фонду Fritt Ord→ Фонд падтрымлівае праекты пра свабоду выказвання, г…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ад нарвежскага фонду Fritt Ord

→ Фонд падтрымлівае праекты пра свабоду выказвання, грамадскую дыскусію, журналістыку, мастацтва і культуру.

✦✦✦

Гранты для магістарскіх праектаў — 40 000 NOK студэнт(к)ам, якія даследуюць свабоду выказвання

Пра свабоду слова ў юрыдычным ці шырэйшым культурным сэнсе: роля тэхналогій, досвед меншасцяў, журналістыка, грамадская дыскусія. Фонд чакае крытычныя і аналітычныя працы; прыярытэт — тым, каму патрэбныя грошы на паездкі ці збор даных.

Прапануюць: 40 000 NOK (≈3700 EUR). Да заяўкі — апісанне праекта, CV, выпіска з ацэнкамі і рэкамендацыя.
Ддл: 25 верасня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Гранты для журналісцкіх, культурных і мастацкіх праектаў — для аўтараў(-ак), медыя і інстытуцый

Фарматы самыя розныя: семінары і фестывалі, нон-фікшн кнігі, падкасты, дакументальнае кіно, тэатр, фотапраекты, выставы і каталогі, архіўныя і лічбавыя праекты — галоўнае, каб быў выразны публічны кампанент.

*⃣ Важна: Fritt Ord пераважна падтрымлівае праекты ў Нарвегіі або праекты з выразнай сувяззю з Нарвегіяй. У асобных выпадках фонд можа падтрымліваць працу са свабодай выказвання ў іншых краінах. У міжнародных праектах прыярытэт маюць арганізацыі, якія працуюць са свабодай слова, свабодай прэсы і журналістыкай.

Разгляд займае 5–8 тыдняў.

Ддл: 23 кастрычніка, 15:00 (апошні ў гэтым годзе).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!