
Сёння асаблівы і вельмі важны дзень: кніга Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» выходзіць з друку ў Варшаве!
Цытуем Іну:
Сёння такі важны дзень — Ігар чакае кнігу з выдавецтва, яна выходзіць з друку. Я не ведаю, калі мы зможам патрымаць яе ў руках, бо кніга выходзіць у Варшаве, а да Варшавы яшчэ трэба дабрацца. Але, тым не менш, гэта вельмі важны дзень для Ігара, і я шчаслівая, што магу падзяліць яго разам з ім. Па-мойму, гэта вельмі крута — убачыць выдадзеную кнігу.
Шчыра радуемся разам з Інай і Ігарам і чакаем моманту, калі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» нарэшце можна будзе патрымаць у руках!
Замовіць кнігу можна па спасылцы