HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026 | Берлін, #Герма…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026 | Берлін, #Германія

3CA (RWK Studios) шукае чатыры незалежныя выставачныя канцэпты для сумеснай групавой выставы HOLOBIONT — кожны захоўвае ўласную логіку і пазіцыю, але ўсе звязаныя агульным маршрутам, інфраструктурай і тыднёвай праграмай падзей паралельна з Berlin Art Week.

Можна падавацца незалежным куратар(к)ам і куратарскім камандам, мастацкім калектывам, міждысцыплінарным групам, самаарганізаваным прасторам і ініцыятывам — але толькі з закончаным выставачным канцэптам, не асобнымі творамі без агульнай ідэі.

Арганізатары прадастаўляюць адну з чатырох залаў бясплатна. Прадзюсарскага бюджэту няма: ганарары, вытворчасць, дарогу і пражыванне ўдзельнікі пакрываюць самі, калі іншае не дамоўлена пісьмова.

Выстава пройдзе 7–13 верасня.

Ддл: 3 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!