Курс мужчынскіх традыцыйных спеваў з Сержуком Доўгушавым у Варшаве, #Польшча Мужчынская спеўная тра…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Курс мужчынскіх традыцыйных спеваў з Сержуком Доўгушавым у Варшаве, #Польшча

Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы ведаем пра яе вельмі мала. Калі жаночыя песні пераважна каляндарна-абрадавыя і сямейныя, то ў мужчын быў свой адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.


Старт: жнівень 2026.

На занятках удзельнікі будуць:
• Спяваць традыцыйныя мужчынскія песні;
• Працаваць з апорай голасу, дыханнем, рэзанансам і натуральным гучаннем;
• Раскрываць голас без напружання, крыку і спеву «з горла»;
• Спяваць разам — у коле і ў руху;
• Вучыцца чуць сябе і слухаць іншых;
• Праз голас умацоўваць унутраную энергію і жыццёвы тонус;
• Знаёміцца са спецыфікай мужчынскай манеры спеву.

Выкладчык: Сяржук Доўгушаў — прафесійны выкладчык з больш як 20-гадовым досведам працы з голасам, гукам і дыханнем. Ён аўтар курса «Прыродны голас», заснавальнік студыі Free Voice у Мінску, удзельнік шматлікіх музычных праектаў, стваральнік ініцыятывы «Спеўны сход», курса «Мужчынскія спевы» і гурта Kasary.

Кошт: разавы занятак — 120 PLN, абанемент на 8 заняткаў — 890 PLN (дае прыярытэт пры рэгістрацыі і гарантуе месца).

Зарэгістравацца

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!