
Нямецкі фонд культуры Kulturstiftung des Bundes прымае заяўкі на General Project Funding — буйныя гранты для культурных праектаў з міжнародным кантэкстам, бачных у Германіі. Падыходзяць праекты ва ўсіх мастацкіх сферах: ад тэатра і танца да фатаграфіі, архітэктуры і новых медыя.
Падавацца могуць культурныя інстытуцыі, арганізацыі і аўтары(-кі) праектаў, зарэгістраваныя як у Германіі, так і за мяжой.
Гранты: ад 50 000 EUR — агульны бюджэт праграмы да 10 млн EUR у год на ўсе праекты разам, пры мінімум 20% уласнага або іншага суфінансавання.
Заяўка падаецца анлайн і толькі на нямецкай мове; тэрміны падачы паўтараюцца двойчы на год — 31 студзеня і 31 ліпеня.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!