У панядзелак, 20 ліпеня, Максім Знак сустрэўся з беларусамі Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцяў…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У панядзелак, 20 ліпеня, Максім Знак сустрэўся з беларусамі Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцяў Літвы.

Сустрэча прайшла ў цёплай і шчырай атмасферы. Максім падзяліўся ўспамінамі, развагамі пра перажытае, адказаў на пытанні прысутных і расказаў пра тое, што дапамагае захоўваць унутраную свабоду нават у самых складаных абставінах.

Працягам вечара стаў камерны канцэрт-кватэрнік. Разам са сваім сябрам і калегам, адвакатам Уладзімірам Пыльчанкам, Максім выканаў песні, якія стварылі асаблівую атмасферу шчырасці, падтрымкі і еднасці.

Дзякуем усім, хто прыйшоў на гэтую сустрэчу. Такія вечары нагадваюць, што, нягледзячы на гады рэпрэсій і вымушанай разлукі, беларусы працягваюць быць разам, падтрымліваць адзін аднаго і захоўваць пачуццё супольнасці.

https://youtube.com/shorts/NC_PBkapHNY?si=OYQRgkwgyN6Tnrpt
Канцэрт Максіма Знака ў Доме нацыянальных супольнасцяў у Вільні. 2026’07’20

У панядзелак, 20 ліпеня, Максім Знак сустрэўся з беларусамі Вільні …