Тры розныя інстытуцыі ў #Германія , з якімі можна папрацаваць: імерсіўны музычны цэнтр у Лейпцыгу, …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры розныя інстытуцыі ў #Германія , з якімі можна папрацаваць: імерсіўны музычны цэнтр у Лейпцыгу, artist-run прастора ў Гамбургу і творчая вёска ў гістарычных сядзібах Шопінгена.

✦✦✦

SoundBar @ ZiMMT — адкрыты набор для музычных падзей у Лейпцыгу

Для тых, хто хоча зрабіць listening session, label night, рэлізны вечар, куратарскую музычную падзею або іншы фармат, дзе музыка — галоўны фокус.
Прымаюцца ўсе жанры.

ZiMMT дае прастору, прафесійную гукавую сістэму, тэхнічную падтрымку і бар.

Ддл: 15 жніўня.

✦✦✦

Westwerk Residency — 3 месяцы ў Гамбургу для творцаў з па-за Германіі

Рэзідэнцыя для solo artists ад 23 гадоў, якія жывуць па-за Германіяй і працуюць у візуальным мастацтве або #фатаграфія.

Прапануюць бясплатнае пражыванне, 900 EUR у месяц, пакрыццё дарогі, ментарскую падтрымку і 500 EUR на фінальную прэзентацыю.

Ддл: 27 жніўня.

✦✦✦

Künstler*dorf Schöppingen — рэзідэнцыя для творцаў у #літаратура, #візуальныя_мастацтвы, #музыка

Міжнародная рэзідэнцыя на 2–6 месяцаў для візуальных творцаў, пісьменнікаў(-іц), аўтараў(-ак), кампазітараў(-ак) і мастацкіх калектываў.

Няма абавязку паказваць фінальны вынік або прэзентаваць завершаную працу.

Стыпендыя 1500 EUR у месяц для індывідуальных творцаў і 1000 EUR на чалавека для калектываў (максімум 3000 EUR на калектыў).

Ддл: 31 жніўня.

✦✦✦

Шукаць магчымасці ў Германіі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

Фота са старонкі Künstler*dorf Schöppingen Foundation

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!