
• Бо адзін культурніцкі праект можа быць цікавы маркетынгу — калі ў яго ёсць аўдыторыя, бачнасць і камунікацыйны патэнцыял.
• Іншы — HR-аддзелу, калі ён дапамагае працаваць з камандай, уцягнутасцю супрацоўнікаў або employer branding.
• Трэці — КСА/ESG-накірунку, калі можа паказаць сацыяльны эфект, працу з супольнасцямі, інклюзіяй, адукацыяй або доступам да культуры.
• А чацвёрты — карпаратыўнаму фонду, калі супадае з яго прыярытэтамі і доўгатэрміновай праграмай.
У картках — больш падрабязна пра тое, што разбіраем у лекцыі: мадэлі супрацоўніцтва, магчымыя формы падтрымкі, кропкі ўваходу і прыклады польскіх бізнесаў, на якіх можна вучыцца бачыць не толькі “хто можа даць грошы”, але і “дзе наш праект можа супасці з задачамі кампаніі”.
Лектарка: Вераніка Шэнда — стратэг па развіцці сацыяльна значных праектаў і бізнесаў, фандрайзерка, заснавальніца EdTech-праектаў, ментарка і коўч (ICTA і ICF). Мае больш за 10 гадоў досведу ў сферы ўстойлівага развіцця, міжнароднага партнёрства і прыцягнення фінансавання. Рэалізавала больш за 20 міжнародных праектаў з агульным фандрайзінгам звыш €1,5 млн.
#sekktor_lectures
Лекцыя ўжо даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!