У лекцыі «Культура і бізнес: мадэлі супрацоўніцтва і асноўныя кропкі ўваходу» Вераніка Шэнда, лекта…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

У лекцыі «Культура і бізнес: мадэлі супрацоўніцтва і асноўныя кропкі ўваходу» Вераніка Шэнда, лектарка другога модуля, прапануе глядзець на бізнес не як на адну вялікую катэгорыю “кампаній з грашыма”, а як на сістэму з рознымі задачамі, мовамі, бюджэтамі і матывацыямі.

• Бо адзін культурніцкі праект можа быць цікавы маркетынгу — калі ў яго ёсць аўдыторыя, бачнасць і камунікацыйны патэнцыял.
• Іншы — HR-аддзелу, калі ён дапамагае працаваць з камандай, уцягнутасцю супрацоўнікаў або employer branding.
• Трэці — КСА/ESG-накірунку, калі можа паказаць сацыяльны эфект, працу з супольнасцямі, інклюзіяй, адукацыяй або доступам да культуры.
• А чацвёрты — карпаратыўнаму фонду, калі супадае з яго прыярытэтамі і доўгатэрміновай праграмай.

У картках — больш падрабязна пра тое, што разбіраем у лекцыі: мадэлі супрацоўніцтва, магчымыя формы падтрымкі, кропкі ўваходу і прыклады польскіх бізнесаў, на якіх можна вучыцца бачыць не толькі “хто можа даць грошы”, але і “дзе наш праект можа супасці з задачамі кампаніі”.

Лектарка: Вераніка Шэнда — стратэг па развіцці сацыяльна значных праектаў і бізнесаў, фандрайзерка, заснавальніца EdTech-праектаў, ментарка і коўч (ICTA і ICF). Мае больш за 10 гадоў досведу ў сферы ўстойлівага развіцця, міжнароднага партнёрства і прыцягнення фінансавання. Рэалізавала больш за 20 міжнародных праектаў з агульным фандрайзінгам звыш €1,5 млн.

Глядзець лекцыю

#sekktor_lectures

Лекцыя ўжо даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!