Першы модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» ужо цалкам на платформе!У мод…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Першы модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» ужо цалкам на платформе!

У модулі 1 разбіраем, як паглядзець на свой праект вачыма донара: ці супадаюць вашы мэты з яго прыярытэтамі, як паказваць нематэрыяльны імпакт, як складаць бюджэт не «ў апошнюю ноч» і як выбудоўваць фандрайзінг не ад дэдлайну да дэдлайну, а сістэмна.

Закідвайце сабе ў захаванкі — гэты модуль яшчэ дакладна прыдасца, калі будзеце шукаць конкурс, рыхтаваць заяўку або пераправяраць ужо сабраны праект.

Да кожнай лекцыі таксама падрыхтаваныя падрабязныя канспекты: з табліцамі, прыкладамі з культурніцкай сферы, практычнымі тлумачэннямі і матэрыяламі, да якіх можна вяртацца падчас працы над уласнымі заяўкамі.

Топ дадатковых матэрыялаў модуля:

1⃣ Да лекцыі 1.1. «Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара» ёсць працоўны сшытак, які дапамагае прымяніць ідэі лекцыі да ўласнай культурніцкай ініцыятывы:
↳ лепш зразумець свой праект;
↳ паглядзець на яго вачыма донара;
↳ падрыхтавацца да будучых грантавых заявак.

2⃣ Да лекцыі 1.2. «Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ў лічбах» ёсць шаблон гісторыі “Шлях героя” з 8 ключавых элементаў.
⟡ «Герой» тут — не арганізацыя, а чалавек, чыё жыццё змянілася дзякуючы праекту.

3⃣ Да лекцыі 1.3. «Бюджэт грантавай заяўкі культурніцкага праекта» ёсць:
↳ чэк-ліст забытых артыкулаў бюджэту;
↳ шаблон Work Breakdown Structure;
↳ прыклады для Budget Narrative;
актуальныя стаўкі per diem.

4⃣ Да лекцыі 1.4. «Грантавы фандрайзінг як сістэма: фрэймворкі, крыніцы, кансорцыумы» ёсць фандрайзінгавы трэкер на 12 месяцаў — Excel-шаблон для планавання і адсочвання грантавых конкурсаў, каб не пачынаць кожны call з аварыйнага рэжыму.



#sekktor_lectures

Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!