Тры магчымасці з дэдлайнам 31 ліпеня ✦✦✦ In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая рэзідэнцыя ў К…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры магчымасці з дэдлайнам 31 ліпеня

✦✦✦

In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая рэзідэнцыя ў Каталоніі пра паўзу як метад

Назва адсылае да “У чаканні Гадо” Бэкета, а сама праграма ад Fundación Camila Cañeque і BAR project — пра права спыніцца: час на ўвагу, мысленне і даследаванне.

Толькі індывідуальныя заяўкі; асабліва чакаюць практыкі, заснаваныя на даследаванні і працэсе.

Прапануюць: стыпендыя 2000 EUR, пражыванне, харчаванне, транспарт, дарога эканом-класам і страхоўка.

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Vierte Welle Film Festival — прыём кароткага метру ў праграму Speculative Ecologies

Берлінскі фестываль эксперыментальнага кіно збірае працы пра спекулятыўныя экалогіі, фемінісцкую навуковую фантастыку і турбулентныя часы. Асаблівая ўвага — да бачнасці квір- і FLINTA+ аўтараў(-ак).

Без грашовай узнагароды: паказ і прасоўванне праз каналы фестывалю. Збор за падачу — 5 EUR, скасоўваецца кодам SPECO2026.

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

PERFORMA-Q — рэзідэнцыя для квір-перформансу і сцэнічных практык

Першы цыкл праграмы ад NOMANTINELS для перформераў(-ак), рэжысёраў(-ак), драматургаў(-інь) і калектываў. У фокусе — сцёртыя квір-гісторыі, перыферыя Еўропы, памяць, клопат і супраціў; падтрымліваюцца performance, live art, харэаграфія і гібрыдныя формы.

Прапануюць: час і прастору для працы, доступ да рэпетыцыйных прастор, ментарскую падтрымку і кантакты з лакальнымі партнёрамі.

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць усе магчымасці з дэдлайнам 31 ліпеня на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!