LINA Open Call — для новых галасоў у архітэктуры і прасторавых практыках → LINA — еўрапейская архіт…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

LINA Open Call — для новых галасоў у архітэктуры і прасторавых практыках

→ LINA — еўрапейская архітэктурная платформа з 35 інстытуцый: фестываляў, музеяў, універсітэтаў, даследчых сетак, выдавецтваў і фондаў. Яна падтрымлівае новыя галасы ў архітэктуры і прасторавых практыках — асабліва тых, хто працуе з адказным дызайнам, рэгенератыўнымі падыходамі, экалогіяй, супольнасцямі і крытычным пераасэнсаваннем прасторы.

Падавацца могуць грамадзяне(-кі) або рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe і Швейцарыі. *⃣Калі падаецца каманда, гэтым умовам павінен(-на) адпавядаць галоўны(-ая) заяўнік(-ца).

Шукаюць моцную ідэю або практыку: даследчую, спекулятыўную, практычную, крытычную — галоўнае, каб яна была звязаная з архітэктурай, прасторавай культурай і сучаснымі экалагічнымі, сацыяльнымі або палітычнымі выклікамі.

Да 20–22 удзельнікаў(-ц) або каманд стануць Spotlight LINA Fellows і паедуць на LINA Forum у Барселоне.

Бонус: нават калі вас не адбяруць у Spotlight LINA Fellows, заяўку ўсё адно могуць заўважыць арганізацыі з сеткі. Любы LINA Member можа выйсці наўпрост з прапановай супрацы, а ўсе пададзеныя ідэі апублікуюць на сайце LINA як вітрыну практык і праектаў.

Ддл: 3 жніўня.
Даведацца больш

Усе актыўныя магчымасці

Відэа з сацсетак lina.community

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!