Дзве магчымасці для тых, хто працуе з тэкстылем: ✦✦✦ Dorothy Waxman Textile Design Prize — 5000 USD …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці для тых, хто працуе з тэкстылем:

✦✦✦

Dorothy Waxman Textile Design Prize — 5000 USD для студэнтаў і студэнтак тэкстылю і моды

Міжнародная прэмія для студэнтаў(-ак) і выпускнікоў(-ц) 2025–2026 гадоў у сферах тэкстылю, моды, інтэр’ернага і lifestyle-тэкстылю.

Шукаюць працы з інавацыйным, крэатыўным і ўстойлівым падыходам да матэрыялаў.

Прэмія: 5000 USD.
Ддл: 8 жніўня.

✦✦✦

TaDA — 3-месячная рэзідэнцыя ў Швейцарыі для працы з тэкстылем

Рэзідэнцыя для #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі і крэатыўных прафесіяналаў(-ак), якія хочуць развіць новы праект у супрацы з тэкстыльнымі кампаніямі і інстытуцыямі Усходняй Швейцарыі.

Падыходзяць розныя дысцыпліны: тэкстыльны дызайн, мастацтва, архітэктура, літаратура, перформанс і міждысцыплінарныя праекты — галоўнае, каб быў выразны інтарэс да тэкстылю, вытворчасці і ўстойлівасці.

Прапануюць пражыванне, працоўную прастору, пакрыццё дарогі, дапамогу на жыццёвыя выдаткі і прафесійную падтрымку.

Ддл: 12 жніўня.

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

Фота з сайту TaDA – Textile and Design Alliance

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!