Заніжаны бюджэт не робіць заяўку больш канкурэнтаздольнай. Ён робіць яе рызыкоўнай.Донар ацэньвае н…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Заніжаны бюджэт не робіць заяўку больш канкурэнтаздольнай. Ён робіць яе рызыкоўнай.

Донар ацэньвае не толькі тое, колькі каштуе праект. Ён хоча зразумець: ці хопіць вам рэсурсаў, каб выканаць усё абяцанае — без неаплатных перапрацовак, «нябачнай» працы каманды і праблем на этапе справаздачы.

«Праект не можа быць ні эфектыўным, ні рэзультатыўным, калі яму не хапае рэсурсаў на базавыя рэчы. Здавалася б, гэта відавочна.

Але многія праекты прыніжаюць бюджэт, спадзеючыся, што сціпласць спадабаецца донару. Калі донар бачыць нерэалістычна нізкі бюджэт, ён думае адно з двух: альбо арганізацыя не разумее, колькі рэальна каштуе яе праца, альбо плануе закрываць разрыў за кошт неаплатнай працы, схаваных in-kind унёскаў і рэсурсаў, не адлюстраваных у заяўцы
.

Абодва варыянты – чырвоны сцяг. Яны азначаюць рызыку недарэалізаванага праекта, выгаранне каманды і праблемаў на этапе справаздачнасці».

Аліна Яблонскі – спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці. Менеджарка па грантах і донарскіх камунікацыях з больш чым 10-гадовым досведам кіравання і рэалізацыі імпакт-праектаў. Супрацоўнічала з USAID, EIT, Еўрапейскай камісіяй, Шведскім інстытутам і іншымі еўрапейскімі і амерыканскімі фондамі.


Таму задача — не зрабіць праект таннейшым, а абгрунтаваць разумны бюджэт, які дае добры value for money: паказаць, што атрымаюць мэтавыя групы, якія рэсурсы для гэтага патрэбныя і чаму кожная лічба мае сэнс.

У картках — чатыры E, праз якія донар ацэньвае суадносіны кошту і якасці, а таксама пытанні, якія варта задаць сабе перад тым, як «падразаць» радкі бюджэту.

А ўжо ў чацвер, 9 ліпеня, выйдзе лекцыя «Бюджэт грантавай заяўкі культурніцкага праекта». Разбяром, як збіраць бюджэт не ад сумы гранта, а ад рэальнай працы; як разлічваць каманду, паездкі, вытворчыя выдаткі і іншыя рэсурсы; што часта выпадае з табліцы — і як абгрунтоўваць кожны радок для донара.

Глядзець папярэднія дзве лекцыі

#sekktor_lectures

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!