
Донар ацэньвае не толькі тое, колькі каштуе праект. Ён хоча зразумець: ці хопіць вам рэсурсаў, каб выканаць усё абяцанае — без неаплатных перапрацовак, «нябачнай» працы каманды і праблем на этапе справаздачы.
«Праект не можа быць ні эфектыўным, ні рэзультатыўным, калі яму не хапае рэсурсаў на базавыя рэчы. Здавалася б, гэта відавочна.
Але многія праекты прыніжаюць бюджэт, спадзеючыся, што сціпласць спадабаецца донару. Калі донар бачыць нерэалістычна нізкі бюджэт, ён думае адно з двух: альбо арганізацыя не разумее, колькі рэальна каштуе яе праца, альбо плануе закрываць разрыў за кошт неаплатнай працы, схаваных in-kind унёскаў і рэсурсаў, не адлюстраваных у заяўцы.
Абодва варыянты – чырвоны сцяг. Яны азначаюць рызыку недарэалізаванага праекта, выгаранне каманды і праблемаў на этапе справаздачнасці».
Аліна Яблонскі – спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці. Менеджарка па грантах і донарскіх камунікацыях з больш чым 10-гадовым досведам кіравання і рэалізацыі імпакт-праектаў. Супрацоўнічала з USAID, EIT, Еўрапейскай камісіяй, Шведскім інстытутам і іншымі еўрапейскімі і амерыканскімі фондамі.
У картках — чатыры E, праз якія донар ацэньвае суадносіны кошту і якасці, а таксама пытанні, якія варта задаць сабе перад тым, як «падразаць» радкі бюджэту.
#sekktor_lectures
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!