Sharing Future — стыпендыя для мастакоў і мастачак у Русе | #Балгарыя→ International Elias Canetti S…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Sharing Future — стыпендыя для мастакоў і мастачак у Русе | #Балгарыя

→ International Elias Canetti Society запрашае мастакоў(-ачак) з Еўропы на месячную рэзідэнцыю ў Русе. Праграма падтрымлівае мастацкія праекты, заснаваныя на супрацоўніцтве, сутворчасці і пошуку агульнай еўрапейскай будучыні.

◉ Калі: восень 2026, 1 месяц.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #фатографы/-кі, #пісьменнікі/-цы, #перформеры/-кі, #перакладчыкі/-цы і #музыкі.
Асабліва праграма імкнецца да міжнароднага абмену паміж маста(ч)камі з розных краін Еўропы, у тым ліку Заходніх Балкан і Турцыі.

Прапануецца:
• Пражыванне ў кватэры, якую прадастаўляе International Elias Canetti Society;
• Працоўная прастора ў гістарычным Canetti House;
• Магчымасць пазнаёміцца з культурным жыццём Русе і наладзіць лакальныя супрацоўніцтвы;
• Фінансавая падтрымка: 1 200 EUR стыпендыі + 300 EUR на дарогу;
• У асобных выпадках — дадатковая дапамога з матэрыяламі і арганізацыяй праекта.

Выніковы праект рэзідэнта(-кі) — напрыклад, выстава, альбом, відэа ці іншая форма — будзе прадстаўлены падчас International Literature Festival у Русе.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!